Ва Украіне сёння адзначаюць Дзень дзяржаўнасці. Гэта напамін пра яшчэ адну ўрачыстую дату 15 ліпеня — Дня хрышчэння Русі-Украіны.
Дзень дзяржаўнасці — маладое свята, але яно гаворыць пра ўкраінскую традыцыю дзяржаўнасці, якая мае тысячагадовую гісторыю і бярэ свой пачатак з княжацкай эпохі. Менавіта з тых часоў бяруць пачатак нацыянальны герб — трызубец Уладзіміра, валюта — грыўна, алфавіт, украінская нацыянальная супольнасць і самасвядомасць.
Не Расія, а Украіна — паўнапраўная спадчынніца дзяржаўнай і культурнай традыцыі Русі, нагадваюць ва Украіне.
З нагоды Дня дзяржаўнасці да украінцаў звярнуўся прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
- Украінцы былі тут, украінцы тут, украінцы будуць тут. І жыццё заўсёды перамагае на гэтай зямлі, каштоўнасці і наш характар перамагаюць. З Днём дзяржаўнасці, дарагія грамадзяне! З Днём хрышчэння Русі-Украіны! Слава Украіне!
У Кіеве падкрэсліваюць, што Дзень дзяржаўнасці - гэта яшчэ адна магчымасць паразважаць і ўсвядоміць, што дзяржава — гэта не толькі палітычны інстытут нацыі. Для ўкраінцаў гэта таксама спосаб выжыць.
юл